Флэш-моб людзей з разбітымі тварамі


Людзі ля дарогі заклікалі гарадзенскіх пешаходаў быць уважлівымі.

Сайт autogrodno.by разам з супрацоўнікамі ДАІ прыдумалі ўжо другую небанальную акцыю, якая вучыць культурным паводзінам удзельнікаў дарожнага руху. Гэтым разам маладыя людзі пераўвасобіліся ў ахвяраў ДТЗ: ім зрабілі грым, які імітаваў траўмы. Паводле арганізатараў акцыі, яны часта атрымліваюць ад кіроўцаў відэа, на якім можна ўбачыць рызыкоўныя паводзіны тых, хто пераходзіць дарогу.

Тыя, хто апынуўся 1 кастрычніка 2013 года на гарадзенскай трасе ў Панямунь сталі сведкамі канфлікта паміж кіроўцамі двух легкавікоў, якія агрэсіўна высвятлялі адносіны. Да іх далучыліся іх спадарожнікі. У апошні момант, калі, здавалася, масавай бойкі было не пазбегнуць, усе ўдзельнікі канфлікту сталітанцаваць. У акцыі ўдзельнічалі выхаванцыі Студыі танцу Яўгена Якуша.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў