Беларускія склады Бірулёва


У справе маскоўскага Бірулёва, якая ўскалыхнула ўсю Расею, знайшлі… беларускі след. Падчас праверкі базы гародніны выявілася, што там не толькі працавалі нелегальныя мігранты, але і частка прадукцыі рэалізоўвалася паводле «шэрых схемаў» з выкарыстаннем беларускіх складоў. Пра гэта распавялі ў Рассельгаснаглядзе.

{movie}Беларускія склады Бірулёва|right|12993{/movie}

СЯРГЕЙ ДАНКВЕРТ, КІРАЎНІК РАССЕЛЬГАСНАГЛЯДУ:
«Абсалютна відавочна, што частка прадукцыі пастаўлялася на яе і рэалізоўвалася з яе паводле шэрых схемаў з неабмежаванаю фітасанітарнаю рызыкаю. Прытым у гэтых схемах выкарыстоўваліся склады часовага захоўвання Беларусі, дзе гэтая прадукцыя размытнялася ды нібы там і заставалася, але фактычна рэалізоўвалася ў Маскве і вобласці».

Парушэнні выявіліся ў выніку праверак, прызначаных на базе гародніны «Бірулёва» пасля закалотаў. Беспарадкі пачаліся пасля забойства: невядомы гэтак званага неславянскага выгляду забіў маладога хлапца на вачах ягонай дзяўчыны. Жыхары Бірулёва сабраліся абмеркаваць забойства на «народным судзе», але той перарос у хваляванні. Паліцыя тады затрымала 4 сотні чалавек і правяла паказальны арышт меркаванага забойцы. Базу ў Бірулёве зачынілі.

Мар’яна Чарняева, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў