Шакуючыя лічбы Нацыянальнага статыстычнага камітэту


За 9 месяцаў ВУП у Беларусі вырас на 1,1% пры гадавым прагнозе 8,5%. Валавы ўнутраны прадукт у Беларусі ў студзені—верасні 2013 года вырас на 1,1% і склаў 452,1 трлн. рублёў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Пры гэтым гадавы прагноз росту ВУП складае 8,5%. Вытворчасць прамысловай прадукцыі за гэты перыяд 2013 года знізілася на 4,6%. Выпуск сельгаспрадукцыі знізіўся на 2,2% да 76,1 трлн. рублёў.

Аб’ём перавозкі грузаў транспартам таксама паменшыўся на 5,2%, а рознічны тавараабарот вырас на 18,6%.

Тым часам спажывецкія цэны ў верасні ў адносінах да жніўня выраслі на 1,7%, з пачатку года аж на 10%, цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі павялічыліся на 0,2 і 6,3% адпаведна.

Пра прычыны запавольвання беларускай эканомікі даведаецеся з відэаматэрыяла.
{movie}(19.07.2013) Запаволены рост ВУП |right|12983{/movie}

Ю.В. паводле «БелаПАН»

https://youtu.be/NUCizl1NVmI

Глядзі таксама
Каментары