Сірыя шукае падтрымання Беларусі і Казахстану


Сірыйскі прэм’ер у інтэрв’ю выданню Pravda.ru падзяліўся сваймі развагамі наконт далучэння яго краіны да Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстану. У размове з расейскім журналістам падчас афіцыйнага візіту ў Маскву Кадры Джаміль пацвердзіў сур’ёзнасць намераў Сірыі (якая цяпер перабывае ў стане грамадзянскай вайны) наконт уступлення ў Мытны саюз. «Дакументы ўжо гатовыя. Мы вядзем перамовы з Беларуссю і Казахстанам. З расейскімі партнёрамі перамовы ўжо скончаныя. Мы хочам быць у гэтай арганізацыі. Гэта вельмі выгадна і азначае эканамічны абмен, новы тып адносінаў у глабальным маштабе, дзе ўсе роўныя», – заявіў прадстаўнік афіцыйнага Дамаску.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваўся на знак падтрымання Башара аль-Асада. (Фрагмент інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі брытанскай газеце The Independent і тэлеканалу BBC)
{movie}Лукашэнка пра Асада: “Чё вы делаете?”|right|12980{/movie}
Раней пра намер Дамаску далучыцца да саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі заяўлялі іншыя афіцыйныя асобы Сірыі. У прыватнасці ў лютым гэтага года міністр эканомікі і вонкавага гандлю Мухамэд Зафэр Мхабак абмеркаваў з паслом нашай краіны ў Дамаску Алегам Ермаловічам двухбаковыя адносіны. Ён выказаў спадзеў, што Менск падтрымае ўступленне Сірыі ў Мытны саюз.

Ю.В., n1.by, belsat.eu

https://youtu.be/TdckyCYFW-M

Глядзі таксама
Каментары