Вучоныя стварылі птушку-робата


Інжынеры Мэрылэндскага ўніверсітэту выпрабавалі беспілотны лятальны апарат, абсталяваны рухомымі крыламі.

Прылада сілкуецца ад сонечных батарэяў. Выпрабаванні новага беспілотніка “Robo Raven III” ужо правялі ды прызналі паспяховымі, аднак апарат яшчэ патрабуе дапрацоўвання. Рэч у тым, што íсныя сонечныя батарэі ў бясхмарны дзень здольныя выдаваць да трох з паловаю ватаў электрычнасці, у той час як электраспажыванне “Robo Raven III”I складае каля 30 ватаў. Такім чынам, непасрэдна ў палёце батарэі амаль не выкарыстоўваюцца; яны патрэбныя пераважна для падладоўвання акумулятараў, пакуль робат застаецца на зямлі.

У перспектыве з развіццём тэхналогіяў плануецца давесці працягласць палёту робата да параўнальнай з крумкачом.

Іншая распрацоўка Мэрылэндскага ўніверсітэту закліканая поўзаць, прычым з хуткасцю перасоўвання амаль як у сапраўднай змяі. Робат «R2G2», у адрозненне ад іншых змеепадобныя прыладаў, выкарыстоўвае спосаб руху, характэрны для кольчатых чарвякоў, што дазваляе яму быць менш прыкметным.

Хуткасць руху механізму – каля 1 мілі за гадзіну, аднак стваральнікі збіраюцца яе павялічыць, што дасць магчымасць выкарыстоўваць робата ў якасці шпіёна, а гэтак жа ў цесных або вузкіх памяшканнях.

{movie}Dэвайс (17.10.13)|right|12953{/movie}

Іншыя тэмы „Dэвайса”: Ракеце, якая складаецца з першай ступені ракеты-носьбіта “Falcon 9”, рухавіка “Merlin 1D” і сталёвай канструкцыі, удалося падняцца на вышыню 744 м і здзейсніць мяккую вертыкальную пасадку на месца, з якога ажыццяўляўся старт. Кампанія “Sony” анансавала матрычныя фотаапараты. Нью-Ёрк пачне абзаводзіцца інфраструктураю для электрамабіляў. Разумны посуд зможа падказваць аптымальны час для ўжывання розных напояў. Кампанія «Rovio» апублікавала ролік гульні Angry Birds Go! і паабяцала, што новы праект, выкананы ў жанры гонак на картынгах, можна будзе спампаваць на мабільныя прылады пачынаючы з 11-га снежня.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў