Расейцы дазволілі беларусам надрукаваць толькі 100 асобнікаў Баркалабаўскага летапісу


Унікальны помнік беларускай культуры цяпер дасяжны ў поўным аб’ёме. У Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання Баркалабаўскага летапісу, які ствараўся цягам другой паловы ХVI–пачатку XVII стагоддзяў. Адзін з апошніх рукапісаў, напісаны на старабеларускай мове, раней быў недаступны нават для айчынных даследчыкаў, бо захоўваўся ў гістарычным музеі Расеі.

АЛЕСЬ СУША, НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭКІ:

“На вялікі жаль, у нас у краіне няма аніводнага старажытнага беларускага летапісу, ніякай хронікі ў арыгінале не захавалася. Усё, што мы маем на сённяшні дзень, захоўваецца па-за межамі краіны. Таму ажыццявілі гэты праект для факсімільнага ўзнаўлення Баркалабаўскага летапісу, а таксама, каб як мага больш шырокая аўдыторыя змагла далучыцца да той інфармацыі, змястоўнага пасылу, які быў закладзены ў летапісы, узнавілі тэкст летапісу і апублікавалі ў другім томе”.

Узноўлены Баркалабаўскі летапіс пабачыў свет у выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя” зусім невялікім накладам. Расейскі бок даў дазвол на друк толькі 100 асобнікаў факсімільнага тома.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12954{/movie}
Сяргей Будкін, Мар’яна Чарняева

Іншыя тэмы: у Гомлі падсумавалі вынікі «Кірмашу праектаў» на тэму музыкі. Адзіны фестываль беларускага кіно, «Bulbamovie», заўтра пачнецца ў Варшаве. У Празе ўпершыню адкрыўся Фестываль святла.

Стужка навінаў