У Варшаве стартуе Фестываль беларускага кіно «Bulbamovie 2013»


У суботу распачнецца ІІІ варшаўскі Фестываль беларускага кіно «Bulbamovie». Гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з незалежнаю беларускаю творчасцю на вялікім экране.

{movie}Прома-ролік “Bulbamovie”|right|12952{/movie}

Сёлета на конкурс прайшлі 16 фільмаў, якія будуць змагацца за ўзнагароды:

1. «Залатая бульба» (прыз 2 500 злотых)

2. «Срэбная бульба» (прыз 1 500 злотых)

3. «Бронзавая бульба» (прыз 1 000 злотых)

Адмысловую прэмію тэлеканалу «Белсат» – медыйнага партнёру фестывалю – атрымае творца найлепшага дакументальнага фільму. Прыз – гэта выдатная магчымасць рэалізацыі прафесійнага тэлерэпартажу, пабудаванага паводле аўтарскага сцэнару.

Сярод сябраў журы – працаўнік нашага тэлеканалу Ежы Каліна, аўтар больш як 100 рэпартажаў і дакументальных фільмаў, зрэалізаваных у некалькіх краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Дырэктар кінафестывалю Януш Гаўрылюк падкрэслівае, што сёлета фільмы, прывезеныя на конкурс, – вельмі высокага ўзроўню.

Па-за конкурсам можна будзе пабачыць фільм Кшыштафа Лукашэвіча «Жыве Беларусь», які знялі паводле сцэнара Франка Вячоркі. Таксама будзе дэманстравацца стужка «У тумане» (рэж. Сяргей Лазніца), знятая паводле аповесці Васіля Быкава.

Конкурсныя і пазаконкурсныя паказы адбудуцца ў варшаўскім кінатэатры «Luna». Больш аб праграме фестывалю можна даведацца на афіцыйнай старонцы «Bulbamovie 2013».

КР, МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў