Трэпанацыя беларускай эканомікі


На два тыдні беларуская эканоміка аказалася пад пільным замежным кантролем. Сваю працу ў Менску распачала місія Міжнароднага валютнага фонду на чале з Дэйвідам Гофманам. Эксперты правядуць чарговы маніторынг гаспадаркі нашай краіны. Улады ж Беларусі маюць намер звярнуцца да фонду з просьбаю вылучыць крэдыт. Верагоднасць яго атрымання залежыць ад справаздачы.

ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: «Тут, хутчэй за ўсё, будзе ацэненая грашовая палітыка, яе жорсткасць, а таксама бюджэтная палітыка, дэфіцытнасць, стабільнасць беларускага рубля і становішча на ўнутраным рынку: як змяняецца сітуацыя, ці ёсць рост дыспрапорцыяў і ці існуе пагроза для грашовай адзінкі».
{movie}Эканоміку правераць (17.10.2013) |right|12950{/movie}
Пяты постпраграмны маніторынг беларускай эканомікі, які працягнецца да 28 кастрычніка, датычыць вынікаў скончанай яшчэ ў сакавіку 2010 года праграмы «Stand-by» з МВФ. Тады Беларусь атрымала крэдыт ад фонду $ 3,46 млрд. Пік выплатаў крэдыту прыпадае на гэты і наступны гады. Між тым, афіцыйны Менск мае намер да канца гэтага года правесці кансультацыі з прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду аб магчымасці атрымання новых крэдытаў.

Валеры Руселік, «Аб’ектыў»

Стужка навінаў