Асноўны інстынкт па-беларуску


Магчымага дэфолту беларусы не баяліся, давер да амерыканскай валюты не змяншаецца. Нацбанк падзяліўся апошнімі звесткамі: цягам месяца беларусы больш як мільярд айчынных рублёў памянялі на долары. Павялічыліся і валютныя ўнёскі, якія складаюць больш за 65 % дэпазітаў.
{movie}Асноўны інстынкт па-беларуску (17.10.2013) |right|12949{/movie}
ВАДЗІМ ІОСУБ, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК «ALPARI»: «Гаворка ідзе пра дэвальвацыйныя чаканні. Гэта значыць, што людзі ў сваёй масе чакаюць рэзкага росту курсу долара, у сувязі з гэтым, каб падстрахавацца, нават нягледзячы на высокія адсоткі на рублёвых дэпазітах, імкнуцца набыць долары».

Летась жа валютныя ўнёскі насельніцтва выраслі… на 50 %. Жыхары Сінявокай, якія перажылі не адну дэвальвацыю, у доларах збіраюць на кватэру, машыну, адкладаюць на вяселлі ды пахаванні. Пры гэтым дадатковую капейчыну можна зарабіць на валютных унёсках. Някепска гэта і для банкаўскай сістэмы, лічыць экс-старшыня Нацбанку.

СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ, БЫЛЫ СТАРШЫНЯ НАЦБАНКУ:
«Павялічваюцца рэсурсы ў валюце. А яны патрэбныя для крэдытавання, памяншаюцца ў рублях. Нічога страшнага».

Аднак страшна будзе, калі беларусы – як і раней у перадкрызісныя часы – пойдуць у банкі забіраць свае ўнёскі. Найлягчэй – без страты адсоткаў – гэта зрабіць, маючы кароткатэрміновыя адна-трох-месячныя дэпазіты. Засцерагаючыся, улады могуць ужыць ранейшыя захады:

СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВІЧ, БЫЛЫ СТАРШЫНЯ НАЦБАНКУ:
«Яны могуць забараніць на нейкі час карыстацца гэтымі ашчаджэннямі, абмежаваць выдаванне іх, але гэта будзе надзвычайная сітуацыя».

А таму гэтым разам улады хочуць кароткатэрміновыя ўнёскі ўвогуле забараніць. Пакуль тое яшчэ чуткі, а не афіцыйная пастанова, але відавочна, што глеба для гэткіх непапулярных захадаў актыўна рыхтуецца.

ГАЗЕТА «РЭСПУБЛІКА»: «Ці не час абмежаваць прэтэнзіі «замежніка»? Гэта сусветная валюта, з ёю працуе большасць глабальных рынкаў, вось і хай «зялёны змей» выкарыстоўваецца толькі для вонкавых аперацыяў. А рабіць ашчаджэнні лагічна ў нацыянальных грашовых адзінках. Нічога жудаснага не адбудзецца. І ўкладальнікі нікуды не збягуць».

Укладальнікі ды патэнцыйныя ашчаджальнікі, якіх апытаў «Аб’ектыў», пераважна маюць іншае меркаванне:

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ: «ён жа незабяспечаны – рубель. На гэтым увесь давер. Будуць баксы – будуць рублі, не будзе баксаў – рублей не будзе».
«начыць, людзі будуць у сябе дзесьці захоўваць, за мяжу вывозіць – гэта натуральна».
«еларускі рубель у вялікіх сумах дакладна збірацца не павінен. Гэта вялікая рызыка. Гэта верагоднасць таго, што вялікая сума можа прагарэць».

Аднак улады такая любоў да зялёных грошай не радуе. Калі людзі набываюць валюту, то курс яе стала расце, а беларускі рубель абясцэньваецца. Таму супраць зялёнай залежнасці беларусаў улады распрацавалі нават цэлую праграму дэдаларызацыі, якая за пяцігодку свайго існавання так і не дала плёну. Адмыслоўцы ж на ўсе захады ўладаў глядзяць скептычна.

ВАДЗІМ ІОСУБ, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК «ALPARI»:
«акія змены не прывядуць да змяншэння попыту на валюту. І ніякіх мэтаў такімі рашэннямі ўлады не дасягнуць».

Затое дасягнуць пабочнага эфекту. Калі адменяць кароткатэрміновыя дэпазіты – людзі страцяць прыбытак, калі дэвальвуюць рубель – беларусы страцяць грошы.

Вольга Старасціна, «Аб’ектыў»
https://youtu.be/CP9gByr28oQ

Глядзі таксама
Каментары