Амерыканскія медсёстры зрабілі кліп з дзецьмі, хворымі на рак


Дзве медсястры з «Amplatz Children’s Hospital» універсітэту Мінесоты знялі відэа з удзелам сваіх пацыентаў. Яны хацелі крыху развесяліць цяжка хворых дзетак, прыгадаць самыя лепшыя моманты з іхнага жыцця і наагул зрабіць нешта на добрую памяць, але першапачатковая ідэя перарасла ў штосьці большае, – піша амерыканскае выданне kare11.com.

Хворае на рак дзіця, прыкаванае да ложка пасля шматлікіх сеансаў біяхіміі, шанцы на жыццё ў якога мізэрныя, – цяжкае відовішча. Не кожны здольны стрымаць слязу, назіраючы за пакутамі гэтых малых. Але амерыканскія медыкі прапаноўваюць не адчайвацца і крыху ўсміхнуцца. «Гэта не сумна, гэта весела. Мы весела бавім час з нашымі дзецьмі, мы ўвогуле весела бавім час з нашымі пацыентамі. Мы не хочам, каб яны з сумам узгадвалі свае шпітальныя дні», – апавядае Нэталі Снайдэр (Natalie Snyder).

{movie}Амерыканскія медсёстры зрабілі кліп з дзецьмі, хворымі на рак|right|12934{/movie}

Снайдэр і ейная калега, медсястра Брытні Блюмк (Brittany Bloemke), у якасці музычнага афармлення выкарысталі песню «Brave» («Адважны») Сэры Барэліс (Sara Barielles).

Медсёстрам дапамагалі каля 70 працаўнікоў больніцы. Галоўнымі героямі сталі і тыя, хто ўжо пакінуў шпітальныя сцены.

Паводле аўтараў, ніхто нават не чакаў, што гэты ролік стане такі папулярны на «YouTube». На гэты момант відэа набрала больш за 360 тыс. праглядаў.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў