Партрэты Кастуся Каліноўскага на дамах гарадзенцаў (Фотафакт)


Моладзь у Горадні распачала акцыю папулярызацыі нацыянальных герояў.

У горадзе ўжо расклеілі каля 400 налепак з выяваю Кастуся Каліноўскага. Паводле ўдзельнікаў акцыі, плануецца цэлая серыя, прысвечаная сапраўдным героям беларускага народу. Арганізатары падкрэсліваюць, што не належаць да палітычных партыяў. Іхная мэта – зрабіць так, каб народ ведаў сваю гісторыю.

Акцыю зладзілі напярэдадні Дня герояў, які сёлета адзначаць у Свіслачы на Гарадзеншчыне 27 кастрычніка.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары