Як чыноўнік прапісаўся ў дом пад Музеем Вялікай Айчыннай вайны


Пра новых ахвяраў і герояў Музею Вялікай Айчыннай вайны – у сюжэце праграмы «Маю права».

Праграму „Маю права” можна паглядзець штосераду а 20:35 у онлайн-трансляцыі на нашай старонцы або ў закладцы „Нашыя праграмы”.

Дом, у якім жыла пенсіянерка Валянціна Ваўчэцкая, стаяў на месцы пабудовы новага Музею Вялікай Айчыннай вайны. Рашэнне пра знос улады прынялі хутка: «1 кастрычніка 2009 года разбамбілі наш дом…» – згадвае жанчына.

Замест дзвюх 1-пакаёвых кватэраў ім з сястрою далі пакой кожнай. Аднак сястра спадарыні Валянціны – інвалід псіханеўралагічнага профілю. Паводле медычных паказнікаў, яны не могуць жыць разам, таму згодна з заканадаўствам ёй мелі даць асобную кватэру.

Чыноўнікі маглі б сумленна спаслацца на недахоп у дзяржавы квадратных метраў. Калі б не факт, што на шэсць дамоў, якія стаялі на месцы будучай будовы, вылучылі 16 кватэраў.

У некаторых дамах перад зносам нечакана з’явіліся новыя жыхары. Сярод іншых прапісаўся намеснік старшыні адміністрацыі Фрунзенскага раёну Аляксандр Сцяпанаў. Ён атрымаў вялікую элітную кватэру.

{movie}”Маю права” (фрагмент)|right|12932{/movie}

Чатыры гады хаджэння па інстанцыях і змагання за асобную кватэру гэтак і не далі плёну. Вярхоўны Суд не задаволіў скаргі жанчыны і закрыў справу. Больш апеляваць да Феміды спадарыня Ваўчэцкая не зможа: сышоў трохгадовы тэрмін пазоўнай даўніны. Праваабаронца Андрэй Дземідовіч, аднак, заўважае, што дзяржава можа даручыць Вярхоўнаму Суду або Генеральнай пракуратуры перагледзець справу паўторна.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў