Дашкевічу пагражаюць спецназам і турмою


Экс-палітвязня, які застаецца пад прэвентыўным наглядам міліцыі, могуць зноўку адправіць за краты за мінімальныя парушэнні. Такія пагрозы Зміцер пачуў у Першамайскім аддзяленні міліцыі ў Менску, куды прыйшоў для перарэгістрацыі.

{movie}Дашкевічу пагражаюць спецназам і турмой |right|12919{/movie}

«Мне было заяўлена, што будуць і са спецназам прыходзіць, калі я такі борзы, і па тры разы за ноч. Дзеля чаго гэта робіцца, я зразумець не магу, але відавочна, што пры такіх адносінах новы тэрмін за невыкананне правілаў нагляду непазбежны», – распавёў «Белсату» Дашкевіч.

Зміцер вызваліўся з гарадзенскай турмы напрыканцы жніўня, а за краты ён трапіў за дзень да прэзідэнцкіх выбараў разам з паплечнікам з «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым. Іх абвінавацілі ў збіцці двух менчукоў. Лобава прыгаварылі да 4 гадоў узмоцненага рэжыму, а Дашкевіча – да двух гадоў. Аднак пазней у калоніі Змітру далі дадатковы год турмы за непадпарадкаванне адміністрацыі. Сваю крымінальную справу Дашкевіч і Лобаў лічаць сфабрыкаванаю.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў