«Букер» атрымала самая маладая намінантка


У Брытаніі назвалі атрымальніцу Букераўскай прэміі. Ёю стала 28-гадовая новазеландка Элінар Кэтан з кнігаю “Свяцілы”. Элінар Кэтан пабіла ажно 2 рэкорды – яна стала самаю маладою лаўрэаткаю Букера, а ейны раман – самым даўгім за 45-гадовую гісторыю прэміі. На 832-юх старонках аўтарка апавядае пра тое, як 13 мужчынаў спрабуюць разгадаць серыю нераскрытых злачынстваў. Раман, што ўжо ахрысцілі новазеландскім “Twin Peaks”, называюць дасціпным і прадуманым да самых дробных дэталяў.

{movie}«Букер» атрымала самая маладая намінантка. |right|12917{/movie}

Між тым, камітэт Букераўскай прэміі змяніў правілы. Налета узнагароду змогуць атрымаць аўтары ўсіх твораў, напісаных па-ангельску. А не толькі пісьменнікі, якія жывуць у краінах Садружнасці нацыяў, Ірландыі ды Зімбабвэ.

Іншыя навіны выдання: Адам Глобус прэзентаваў «Казкі пра дарослых». Тысяча чалавек прыйшлі на канцэрт Вінсэнта, гуртоў «Amaroka», «Хурма» і «Наві» без білетаў. Самы вядомы твор Фрэнсіса Бэйкана – «Тры накіды да партрэту Люсьяна Фройда» – трапіў на аўкцыён «Сhristie’s».

{movie}Агляд падзеяў культуры (16.10.2013) |right|12916{/movie}

Марына Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў