Добра працуеце? Дзяліцеся!


Урад зацвердзіў пералік высокарэнтабельных прадпрыемстваў, абавязаных пералічыць частку прыбытку ў Фонд нацыянальнага развіцця.

Усе гэтыя прадпрыемствы і арганізацыі – дзяржаўнай формы ўласнасці або акцыянерныя таварыствы з доляю дзяржавы ў статутным фондзе 50 % і больш.

У пералік увайшлі 12 прадпрыемстваў:

  • РУП «Гомельскі завод ліцця і нармаляў»;
  • ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод»;
  • ААТ «Гомельскі электрамеханічны завод»;
  • ААТ «558-мы Авіяцыйны рамонтны завод»;
  • ААТ «Валатаўта»;
  • ААТ «2566-ты завод рамонту радыёэлектроннага ўзбраення»;
  • ААТ «Канструктарскае бюро «Радар» – кіроўная кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі»;
  • ААТ «Менскі НДІ радыёматэрыялаў»;
  • ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»;
  • РВУП «Берасцейскі лікёра-гарэлачны завод «Белалка»;
  • ААТ «Гомельтранснафта Дружба»;
  • РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта».

Агульная сума пералічэнняў у Фонд нацыянальнага развіцця складзе Br 212 млрд 222 млн.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў