Лукашэнка змагаецца з прыватнымі ЖЭСамі, якіх менш за 20


Недзяржаўным арганізацыям забаранілі кіраваць жыллёвым фондам, і яны не змогуць працаваць у ранейшым рэжыме, а таварыствы ўласнікаў пазбавяцца сродкаў на існаванне.

Дзіўнае супадзенне: напрыканцы мінулага тыдня ў Менску прайшла канферэнцыя на тэму бізнесу ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А за дзень да яе прэзідэнт падпісаў указ, які зрабіў такі бізнес немагчымым. Пры тым, што 99 % дамоў цяпер абслугоўваюць дзяржаўныя ЖЭСы.

Паводле Генадзя Калёнава з Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці, прыватных ЖЭСаў на ўсю краіну было меней за 20. Ён распавёў, што іх працаўнікі рабілі сваю справу за голы заробак і не атрымлівалі ніякага прыбытку.

{movie}Праграма “Сальда” за 15.10.13 (фрагмент)|right|12897{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў