Снежны чалавек загаварыў па-беларуску


Вядомая казачніца са Швецыі Эва Суса сустрэлася з менскімі школьнікамі, каб паразмаўляць пра сваю новую кнігу. Выданне стала першым у дзіцячай серыі “Каляровы ровар”, заснаванай “Саюзам беларускіх пісьменнікаў”.

ЭВА СУСА, АЎТАРКА КНІГІ:

«Я пішу не толькі для маленькіх дзяцей, але і для падлеткаў. Я стараюся паказаць дзецям рэчаіснасць, якая існуе вакол іх. Кіруюся перажываннямі са свайго дзяцінства, спрабую пісаць так, каб дзеці пазнавалі сябе ў кнігах».

Дзеці, захопленыя і кнігаю, і яе аўтаркаю, не хацелі казачніцу адпускаць. Пытанняў, якія датычылі жыцця Снежнага чалавека, і адказаў на іх, будзе дастаткова яшчэ на некалькі новых кнігаў. Героі ж “Снежнага чалавека” размаўляюць па-беларуску дзякуючы перакладу Алесі Башарымавай.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12896{/movie}

АЛЕНА МАСЛА, ПЕРАКЛАДЧЫЦА І ПІСЬМЕННІЦА:

«Кніжка-карцінка, якая папулярная ўва ўсім свеце. Я вельмі спадзяюся, што яе засвояць і беларускія кнігавыдаўцы і беларускія аўтары. Тым больш што спадарыня Эва ў час гэтай паездкі правяла і цудоўны майстар-клас».

Гэта – не першая вандроўка Эвы Суса ў Беларусь. У 2009 годзе аўтарка таксама праводзіла сустрэчы з чытачамі і семінары для нашых пісьменнікаў. Магчыма, дзякуючы такім спатканням, у Беларусі з’явіцца больш уласных кніг-карцінак для нашых дзетак.

Вольга Чайчыц, Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Іншыя навіны: у Варшаве пачаўся 29-ты кінафестываль. На берасцейскім “Men’s Fest” выступілі “Акутэ” і Паліна Рэспубліка. ПЭН-цэнтр і bookster.by пачалі прыём рэцэнзіяў.

Стужка навінаў