З’явілася відэа з забойцам у Бірулёве


Тэлеканал НТВ паказаў кадры з камеры пад’езду, побач з якім адбылося забойства якое стала прычынай беспарадкаў.

На відэа бачна, як злачынца пераследуе дзяўчыну. Тая спрабуе зайсці ў пад’езд, але мужчына не дае ёй гэта зрабіць: хапае яе за рукі ды за твар, спрабуе абняць, зняць капюшон. Відаць, што дзяўчына плача. У нейкі момант у яе атрымліваецца прашмыгнуць у пад’езд і зачыніць дзверы.

Праз паўхвіліны раз’юшаны мужчына зрывае злосць на маладой пары: Ягору Шчарбакову і ягонай сяброўцы Ксеніі, якія вярталіся з боўлінг-клубу. Пачынаецца бойка. Аднак гэтага, як і моманту забойства, на відэа не відно. У кадры з’яўляецца дзяўчына, якая бяжыць і кліча людзей.

У гэты час паранены Ягор ужо ляжыць на тратуары (на відэа мы гэтага таксама не бачым). Выбягаюць суседзі, відавочцы выклікаюць “хуткую”. Але выратаваць маладога чалавека не паспяваюць.

{movie}Забойства ў Бірулёва: аператыўныя здымкі|right|12895{/movie}

13 кастрычніка ў Маскве натоўп, да якога далучыліся нацыяналісты і футбольныя фанаты, граміць спачатку гандлёвы цэнтр “Біруза”, а пасля базу гародніны ў раёне Бірулёва. Паліцыя затрымлівае каля 400 чалавек, якія ўдзельнічаюць у пагроме. А на наступны дзень праводзіць рэйд на харчовай базе і затрымлівае 1200 мігрантаў. На тэрыторыі базы знайшлі аўтамабіль з 1 мільёнам расейскіх рублёў і зброяй у салоне.

Прычына беспарадкаў у адным з раёнаў Масквы – забойства 25-гадовага Ягора Шчарбакова. Хлопца закалолі нажом на вачах у ягонай сяброўкі. Паводле яе, забойца мог быць выхадцам з Каўказу або Цэнтральнай Азіі. Следчыя органы злачынцу не знайшлі, і людзі выйшлі на народны сход. Пратэст перарос у сутычкі з спецназам, пагром гандлёвага цэнтру і базы гародніны.

{movie}Антыкаўказкі пратэст у Бірулёва|right|12891{/movie}

На пачатку жніўня 2013 года паліцыя ў Маскве затрымала больш за 1000 мігрантаў на сталічным рынку “Садавод”. Тады кадры, калі затрыманых мігрантаў вялі, як злачынцаў, абурылі некаторых людзей.

Апазіцыйны палітык Аляксей Навальны заклікае ўвесці візавы рэжым з краінамі Сярэдняй Азіі ды Закаўказзя. Пад гэтаю ініцыятываю ўжо падпісаліся больш за 8000 чалавек.

Тым часам прэс-служба галоўнага ўпраўлення МУС Расеі па Маскве інфармуе, што падазраваны ў забойстве грамадзянін Азербайджану. “Гэта ураджэнец Азербайджана 1982 года нараджэння Архан Зейналаў Захит Аглы, – распавялі расейскія праваахоўнікі tut.by.

Сёння, 15 кастрычніка, у Маскве пачынаюць адзначаць Курбан-Байрам.

Ю.В., паводле euroradio.fm, belsat.eu

Стужка навінаў