«:B:N:» далі вялікі канцэрт у новым складзе


Зоркі незалежнай сцэны «:B:N:» давялі, што рок-н-рол жыве і яны разам з ім – таксама. Музыкі прэзентавалі свой новы сінгл у межах вялікага сольнага канцэрту ў менскім клубе «Рэ-Паблік» . Прычым у практычна цалкам адноўленым складзе. Ад ранейшага застаўся толькі фронтмэн каманды Алесь Лютыч.

{movie}«:B:N:» далі вялікі канцэрт у новым складзе. (Навіны культуры)|right|12878{/movie}

АЛЕСЬ ЛЮТЫЧ, ГУРТ «:B:N:»
“Давялося зрабіць такі крок, бо патрэбна было жыць. З нашым былым гітарыстам ёсць дамоўленасць, што калі ў яго знойдзецца час на творчасць, ён заўжды зможа вярнуцца ў калектыў. З басістам мы не знайшлі кампрамісу”.

Прытым, адзначае Лютыч, «:B:N:» усё ж застаецца гуртом бярозаўскім. «:B:N:» – адная з нешматлікіх беларускамоўных камандаў, што збірае поўныя залы. Паводле звычкі іх залічаюць у лік маладых і перспектыўных, хоць гурт неўзабаве зладзіць 15-цігоддзе. Акурат да юбілею «:B:N:»-аўцы абяцаюць падрыхтаваць новы альбом.

Іншыя тэмы: Вызначаныя пераможцы конкурсу маладых літаратараў “Экслібрыс”. “The Toobes” прайшоў у наступны тур польскага шоу “Маю талент”. Бэнксі запусціў па Нью-Ёрку аўтазак з плюшавымі парсюкамі. Рычард Гір імкнецца дапамагчы Тыбету.

Мар’яна Чарняева

Стужка навінаў