Тры маці Лукашэнкаў


Невядома, якім было першае слова, што прагучала з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі, але можна здагадвацца, што ім было слова «мама». Вады з часоў першых моўных практыкаванняў Лукашэнкі ўцякло шмат, ды і сам Аляксандр Рыгоравіч набыў усенародны тытул «бацька». А кім была маці беларускага «бацькі»?

Маці «бацькі»

Пра маці Аляксандра Лукашэнкі Кацярыну Трафімаўну Лукашэнку амаль нічога невядома. Есць інфармацыя, што яна была даяркаю, нейкі час працавала на ільнокамбінаце, дзе пазнаёмілася з бацькам Лукашэнкі старэйшага. Той моцна піў, і таму ёй давялося гадаваць сына самой. Паводле адной з менскіх легендаў, маці кіраўніка Беларусі жыве ў сталіцы на праспекце Пераможцаў, дзе для яе сын пабудаваў катэдж. Раней каля дому можна было заўважыць незвычайную для сталічнага пейзажу карціну: кароўка і чорны «Мэрсэдэс».



Маці старэйшых сыноў Лукашэнкі

У сваёй палітыцы «валадар» Беларусі нярэдка звяртаецца да рыторыкі наконт нашай будучыні – дзяцей. «Сацыяльная палітыка, якая праводзіцца ў краіне, спрыяе таму, каб жанчыны змаглі ажыццявіць сваё прызначэнне – выгадаваць і выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей», – сказаў падчас аднаго са сваіх выступаў кіраўнік краіны. Жонка Лукашэнкі – Галіна Радзівонаўна – даўно з мужам не жыве, а сваё «прызначэнне ажыццявіла» двойчы. Гэтак на свет з’явіліся Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі. Маці старэйшага і сярэдняга сына беларускага «палітыка нумар адзін» – афіцыйна першая лэдзі (падчас выбараў 2010 г., калі адбывалася рэгістрацыя кандыдатаў, апроч сваёй дэкларацыі, Лукашэнка падаў дэкларацыю законнай жонкі), вось толькі законная жонка спадара Лукашэнкі ў сталіцы «не прапісаная». Паводле Галіны Радзівонаўны, яна «сама прыняла рашэнне не ехаць у Менск, а Саша не угаворваў». Ёй 58 гадоў. Яна скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут, там жа вучыўся і ейны муж. Працавала дырэктарам дзіцячага садка. Паводле непацверджанай інфармацыі, працуе у адміністрацыйным апараце Магілёўскага аблвыканкаму.

Таямнічая маці Коленькі

Самы малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі нарадзіўся ў 2004 г. Тады ля палаты, дзе была ягоная маці (Ірына Абельская) і, як кажуць у народзе, «нашчадак пасаду», стаяла ахова з Адміністрацыі прэзідэнта, вось толькі інфармацыя гэтая на ўзроўні чутак і шэптаў на вуха. Сужэнства Лукашэнак зрэдку з’яўляецца на публіцы і не займаецца самапіарам як прадстаўнікі брытанскай каралеўскай сям’і. Дарэчы, дагэтуль невядома, ці мае паўнавартасную сям’ю Коля Лукашэнка. Малы суправаджае свайго бацьку падчас замежных ваяжаў, «Славянскіх базараў», вайсковых вучэнняў, суботнікаў ды сенакосаў. Час ад часу журналісцкія камеры выхоплівалі з натоўпу бландынку, якая брала ўдзел у розных масавых мерапрыемствах, у якіх браў удзел і Коленька з татам, аднак ніхто не можа сказаць упэўнена, ці гэта супадзенне, ці сапраўды Ірына Абельская – маці Колі Лукашэнкі. Так ці інакш гэтая версія – самая распаўсюджаная.

Некалькі фактаў з жыцця «мамы Коленькі»

Шмат гадоў Ірына Абельская лічылася прыватным лекарам Лукашэнкі. Узначальвала прэзідэнцкую клініку. Пасля некаторы час была ў няміласці «бацькі» ды згубіла сваю пасаду, але ў 2010 г. вярнулася ў крэсла галоўнай доктаркі Рэспубліканскай больніцы Упраўлення справаў прэзідэнта». У 2012 г. у гэтым жа цэнтры яна адкрыла навукова-даследчую лабараторыю сна.

{movie}Ультравожык – фабрыка |right|12877{/movie}

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў