Твой Андроід таксама можа быць патрыётам


У краме Play Маркет з’явілася праграма «Герб Пагоня». «Гэта жывыя шпалеры з паралакс-эфектам. Пакуль што яны даступныя толькі для ўладальнікаў смартфонаў і планшэтаў з аператыўнай сістэмай Андроід», – тлумачаць распрацоўшчыкі. Шпалеры з паралакс-эфектам – гэта панарамная карцінка, якая «выходзіць» за межы экрана. Калі перасоўваць смартфон у паветры, выява перасоўваецца ўслед за рухамі. Праграма ўтрымлівае пяць стыляў «Пагоні», а таксама ў якасці бонуса тэкст верша Максіма Багдановіча і спасылку на артыкул пра герб у «Вікіпедыі».

Патрыятызаваць свой Андроід можна бясплатна ў краме Play Маркет. Шукайце па ключавых словах «Герб Пагоня» альбо па спасылцы.

Ю.В., паводле «Наша Ніва»

Стужка навінаў