Беларусам такое і не снілася: Рэферэндум для адхілення мэра


У Варшаве праходзіў рэферэндум, на якім вырашалі лёс кіраўніцы польскай сталіцы Ганны Гранкевіч-Вальц (Hanna Gronkiewicz-Waltz). Каб выбары адбыліся 1,9% галасоў.

Асноўная прэтэнзія, якую жыхары Варшавы выказвалі да мэра, – гэта няздольнасць вырашыць інфраструктурныя праблемы: зліквідаваць у горадзе аўтамабільныя коркі і даўгабуды. Пасля таго, як ідэю рэферэндуму пачалі сур’ёзна абмяркоўваць, кіраўніцтва польскай сталіцы прыспешыла будаўніцтва другой лініі метро і адкрыла тунэль на аўтастрадзе ўздоўж Віслы.

Ганна Гранкевіч-Вальц (Hanna Gronkiewicz-Waltz). Фота wikipedia.plГанна Гранкевіч-Вальц (Hanna Gronkiewicz-Waltz). Фота wikipedia.plРэферэндум меў і выразную палітычную афарбоўку. Ён зарганізаваны пры ўдзеле апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць». Спадарыня ж Гранкевіч-Вальц займае важную пазіцыю ў кіроўнай партыі «Грамадзянская платформа», якая апошнім часам траціць папулярнасць.

Дзеля таго, каб рэферэндум прызналі сапраўдным, у ім мусяць узяць удзел не менш як 29 % жыхароў сталіцы з правам голасу. Аднак не хапіла 1,9% галасоў. Ганна Гранкевіч-Вальц будзе кіраваць Варшаваю да наступных мясцовых выбараў, якія пройдуць увосень 2014 года.

Калі б большасць жыхароў Варшавы выказалася за тое, каб спыніць яе паўнамоцтвы, быліб абвешчаныя пазачарговыя выбары. Цяперашняя мэр таксама збіраецца браць у іх удзел. Спачатку «Грамадзянская платформа» шукала іншага кандыдата, але змяніла меркаванне – пасля таго, як высветлілася, што сярод патэнцыйных кандыдатаў большасць апытаных варшавякаў усё ж называе Ганну Гранкевіч-Вальц.

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары