Нобель для Варламава?


Хто з беларусаў варты Нобелеўскай прэміі? Аляксандр Варламаў, Лявон Вольскі, Вікторыя Азаранка – гарадзенцы шукаюць імя суайчынніка, які заслужыў высокую ўзнагароду.

У панядзелак, 14 кастрычніка, стане вядомае апошняе ў 2013 годзе прозвішча нобелеўскага лаўрэата – па эканоміцы.

Беларусы сёлета прэтэндавалі на высокую прэмію ў дзвюх катэгорыях. Журналістка і пісьменніца Святлана Алексіевіч была ў тройцы фаварытаў на атрыманне Нобеля па літаратуры. Праваабаронцу Алеся Бяляцкага паўторна намінавалі на прэмію міру. Аднак перамога дасталася іншым.

У розныя гады на Нобелеўскую прэмію намінавалі: пісьменнікаў Святлану Алексіевіч, Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Уладзіміра Някляева, праваабаронцу Алеся Бяляцкага, былога спікера Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча.

Хто з нашых суайчыннікаў сапраўды варты Нобелеўскай прэміі? З такім пытаннем гродзенскія карэспандэнты «Белсату» звярнуліся да жыхароў Горадні.

{movie} Хто з беларусаў заслажыў Нобелеўскую прэмію?|right|12874{/movie}

Нобелеўскія лаўрэаты-2013:

Псіхалогія або медыцына: амерыканскія навукоўцы Томас Зюдгоф, Джэймз Ротмэн і Рэндзі Шэкмэн. Яны адкрылі своеасаблівую транспартавую сістэму ў клетцы жывога арганізма (механізм, які рэгулюе транспартаванне рэчываў з дапамогаю везікулярнага апарата).

Фізіка: брытанец ПІтэр Гігс і бельгіец Франсуа Англер – за адкрыццё механізму парушэння электраслабой сіметрыі.

Хімія: навукоўцы, якія працуюць у ЗША ды Ізраілі, – Марцін Карплюс, Майкл Левіт і Ар’е Варшэль – за развіццё мадэляў складаных хімічных сістэмаў.

Літаратура: канадская пісьменніца, лаўрэатка Букераўскай прэміі Эліс Манроў.

Прэмія міру: Арганізацыя для забароны хімічнай зброі.

Хто з нобелеўскіх лаўрэатаў звязаны з Беларуссю?

Доктар гістарычных навук Эмануіл Ёфэ напісаў невялікую кнігу «Нобелеўскія лаўрэаты з беларускімі каранямі». З яе можна даведацца, што высокай узнагароды ўдастоіліся пяць асобаў (або чатыры, без уліку Аарона Клуга), якія нарадзіліся на беларускіх землях. Усе яны маюць габрэйскія карані. Аўтар называе яшчэ васьмёх лаўрэатаў, у якіх адсюль паходзілі бацька або маці, і трох, чые прабацькі звязаныя з Беларуссю.

t

Крыніца: http://n-europe.eu

Аліна Кашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў