Палітарыштанта вывезлі за кальцавую. «Мянты, што з іх узяць...» (Відэа)


Да актывіста «Zмены!» Паўла Вінаградава ў камеру падсаджвалі «стукача», а замест таго, каб у тэрмін вызваліць з-за кратаў, адвезлі за 20 кіламетраў ад Менску.

{movie}Павел Вінаградаў: «Мянты, што з іх узяць…»|right|12865{/movie}

«Далей будзе больш! Гэтымі вывазамі ў лес мяне толькі злуюць, таму будзем працаваць больш актыўна. Будзе весела!» – сказаў Павел Вінаградаў журналістам «Белсату».

Актывіст адбываў 15-дзённы арышт за арганізацыю акцыі, калі на Плошчы Якуба Коласа «пратэставалі» свіныя галовы. Магчыма, сілавікі спрабавалі даведацца пра далейшыя планы маладзёнаў: разам з Паўлам Вінаградавым у камеры была падазроная асоба, якая, паводле актывіста, паводзіла сябе як інфарматар КДБ ці міліцыі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў