Станіслаў Шушкевіч: Не трэба выносіць апазіцыйныя «разборкі» на публіку (Відэа)


Першы кіраўнік незалежнай Беларусі, а цяпер пенсіянер Станіслаў Шушкевіч напісаў кнігу ўспамінаў. Што прафесар напісаў у кнізе, якую пабаяліся выдаваць у Беларусі? Што рабіць ЕЗ? Хто не дазваляе Беларусі стаць нейтральнаю краінаю? Як быць беларускай апазіцыі? Пра гэта Станіслаў Шушкевіч распавёў у размове з Сяргеем Пелясою. Інтэрв’ю выйшла ў праграме «ПраСвет».

{movie}Станіслаў Шушкевіч: Не трэба выносіць апазіцыйныя «разборкі» на публіку|right|12864{/movie}

Днямі кнігу «Маё жыццё, крах і ўваскрашэнне СССР» прэзентавалі ў Варшаве. Наклад беларускамоўнай версіі невялікі – 1 тыс. асобнікаў, і, на жаль, набыць яе ў нашай краіне не ўдасца.

«Калі ў мяне быў рукапіс, то адзін з выдаўцоў у Беларусі сказаў: я выдам вашую кнігу. І вельмі добрыя ўмовы былі. А назаўтра патэлефанаваў: «Прабачце, мне сказалі адпаведныя асобы, што калі я выдам вашую кнігу, то гэта будзе апошні дзень існавання майго выдавецтва», – распавёў Станіслаў Шушкевіч у інтэрв’ю.

Што да беларускай апазіцыі, палітык заклікаў апазіцыянераў паважаць думку іншых ды «не крытыкаваць апазіцыю публічна». «Усе «разборкі» ўнутры апазіцыі рабіць у самой апазіцыі ды знаходзіць кампраміс, калі выходзіш да грамадства. Забываецца яшчэ адзін канон паліталогіі: рухавік дэмакратыі – гэта кампрамісы», – дадаў Станіслаў Шушкевіч.

У кнізе аўтар дзеліцца сваймі ўспамінамі пра тое, як знікла з сусветнай мапы савецкая імперыя і ўзнікла незалежная Беларусь. Са старонак гэтай кнігі можна даведацца, што Белавежскае пагадненне, якое дэ-факта замацавала ліквідацыю СССР, апроч вялізарнай колькасці малавядомых фактаў з найноўшай гісторыі Беларусі ды падзеяў, звязаных з развалам СССР, кніга дапоўненая вялікаю колькасцю ўнікальных фотаздымкаў з архіву Станіслава Шушкевіча.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў