Колькі настаўнікам плоцяць за маўчанне?


На кім трымаецца ўлада ў Беларусі? На чыноўніках – скажаце вы? Вось усе выбарчыя маніторынгі кажуць у адзін голас – на настаўніках. Менавіта пад іхным пільным вокам забяспечваюцца ўсе махінацыі з галасамі і датэрміновая яўка.

Але разам з тым – гэта найбольш безабаронная і няўдзячная прафесія ў нашай краіне: і паводле заробкаў, і паводле загружанасці. Каб праверыць прычыны такога парадоксу, а дакладней – лаяльнасці ўладаў, мы наведалі цэнтральна-ўсходнюю Гарадзеншчыну.

Працаўнікі педагагічнай сферы паводле сваёй колькасці параўнальныя з войскам ці міліцыяй – у сістэме адукацыі задзейнічаныя 250 тыс. асобаў. І з разліку на колькасць навучэнцаў больш, чым у нас, настаўнікаў няма нідзе ў свеце.

Хоць на выбарах у 2011-м Лукашэнка абяцаў, што настаўнікі будуць атрымліваць у паўтары разы болей за сярэдні заробак. За жнівень ён склаў Br 5,5 млн, пры гэтым настаўніцкі – 4 млн. На паперы. У рэаліях звычайнай правінцыйнай школы ў Зэльве – каля 2 млн.

{movie}”Рэпартаж Залеўскага”: настаўнікі|right|12854{/movie}

Алесь Залеўскі, АК, belsat.eu

Стужка навінаў