Аўтамабілі, якія паркуюцца без удзелу кіроўцы


Кампанія «Форд» прадэманстравала дзве навінкі, закліканыя палегчыць жыццё кіроўцам.

Першая – пры дапамозе ультрагукавых сэнсараў паркуе аўта самастойна, прычым кіроўцу нават не спатрэбіцца шукаць месца. Яго таксама вызначыць аўтамат. Пасля таго яе электроніка падбярэ неабходны вольны надзел, з аўта можна смела выходзіць і назіраць, як яно аўтаматычна паркуецца. Круціць стырно і націскаць педалі будзе аўтаматыка. Новая сістэма здольная ажыццяўляць паралельную, перпендыкулярную або дыяганальную паркоўку. У выпадку абмежаванай прасторы кіроўца можа загадзя выйсці, каб пасля не пашкодзіць дзверы аўта, запаркаванага побач.

Ну, а другая сістэма з дапамогаю радару, які скануе ўсё ў радыусе 200 м, дапаможа змяніць курс аўтамабіля перад перашкодаю. Зразумела, электроніка паведаміць пра пагрозу, але калі кіроўца не адрэагуе, пачне аўтаматычна ўхіляцца, таксама зважаючы на перашкоды з розных бакоў. Пакуль сістэмы праходзяць тэставыя выпрабаванні.

Іншыя тэмы праграмы «Дэвайс»: Тэхналогія для прадуманых пакупак у інтэрнэце. Кіраваць цэлым уласным войскам з прусакоў хутка зможа любы амерыканскі падлетак. 3D-акуляры з беспрэцэдэнтнай якасцю малюнку. Новая тэхналогія тактыльнай зваротнай сувязі, якая павышае інфарматыўнасць працы з сэнсарнымі панэлямі.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў