Лукашэнку прывязуць запрашэнне на «Усходняе партнёрства»


Кіраўнік літоўскага МЗС мае прыехаць у Менск, каб сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам і ўручыць яму асабіста запрашэнне на саміт «Усходняга партнёрства». Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус (Algirdas Butkevičius).

«Галоўная мэта – ён мусіць паехаць у Беларусь, сустрэцца з Лукашэнкам і ўручыць яму запрашэнне ў сувязі з сустрэчаю «Усходняга партнёрства», якая адбудзецца 28–29 лістапада. Але ў запрашэнні не ўпісанае прозвішча», – удакладніў кіраўнік літоўскага ўраду місію міністра замежных справаў Лінаса Лінкявічуса (Linas Linkevičius).

МЛ, паводле delfi.lt

Стужка навінаў