Як зрабіць так, каб беларускіх пісьменнікаў чыталі ў Еўропе?


Пра тое, якія кнігі ды чаму трапілі на самы вядомы кніжны кірмаш Еўропы, у “Размове Жбанкова” распавядае адна з каардынатарак праекту “Books from Belarus” Дар’я Вашкевіч.

Паводле Дар’і Вашкевіч, натхняльнікамі праекту “Books from Belarus” былі шведы. Асноўная ідэя – паказаць еўрапейскаму чытачу не толькі беларускіх класікаў. Каб дамовіцца наконт аўтараў, зладзілі сустрэчу з прадстаўнікамі выдавецтваў. Кожны называў 10 найлепшых кнігаў, якія выйшлі цягам апошніх трох гадоў. Пазней спіс скарацілі да 8 пазіцыяў. Парады наконт таго, што на гэты момант на заходнім рынку можа быць цікавае для спажыўца і для выдаўца, давала расейска-шведская літаратурная агентка.

{movie}Дар’я Вашкевіч пра беларускія кнігі на Франкфурцкім кірмашы|right|12829{/movie}

На кірмашы таксама пройдуць дзве беларускія імпрэзы: семінар і літаратурная вечарына.

Вядома, што восем кнігаў васьмі аўтараў не адлюстроўваюць культурніцкай сітуацыі ў краіне. Дар’я Вашкевіч разглядае ўдзел у кірмашы як першую прыступку ў выглядзе “рацыянальнай латарэі”. “У літаратуры, як у кожным мастацтве, насамрэч, ніколі не ведаеш, што выстраліць”, – кажа яна. Праект будзе развівацца далей, але ў якім кірунку – пакуль не вызначана.

Хто трапіў на Франкфурцкі кірмаш?

Віктар Марціновіч “Сфагнум” (“Пяршак” / “Кнігазбор”)

Наталка Бабіна “Рыбін горад” (“Логвінаў”)

Барыс Пятровіч “Спачатку была цемра” (“Дзеяслоў”)

Ева Вежнавец “Шлях дробнай сволачы” (“Логвінаў”)

Артур Клінаў “Шклатара” (“Логвінаў”, у працэсе падрыхтоўкі да выдання)

Уладзімір Някляеў “Аўтамат з газіроўкай і без” (“Паперус”)

Альгерд Бахарэвіч “Малая медычная энцыклапедыя Бахарэвіча” (“Логвінаў”)

Рома Свечнікаў “Рома едзе” (“Пяршак”, у працэсе падрыхтоўкі да выдання)

АК, belsat.eu

Стужка навінаў