У беларусаў за 5 дзён забралі 725 «ствалоў»


Дзякуючы «прафілактычнай тлумачальнай працы» беларусы здавалі ў міліцыю «Наганы», самаробныя вінтоўкі і нават кулямёт. Як паведамляе Міністэрства ўнутраных справаў, цалкам добраахвотна.

Аперацыя «Арсенал» ладзілася з 30 верасня да 4 кастрычніка. У гэты час грамадзянаў, якія добраахвотна аддавалі міліцыянтам зброю, боепрыпасы і выбухоўку, не каралі за захоўванне зброі.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, з абароту выключылі 191 адзінку незарэгістраванай і 534 адзінку зарэгістраванай зброі. Сканфіскавалі больш за 8 тысяч боепрыпасаў, яшчэ каля 20 тысяч боепрыпасаў рознага калібру грамадзяне здалі добраахвотна.

Гэтак, здалі знойдзеныя ў лесе ручны кулямёт Дзегцярова (Маларыцкі РАУС), два ствалы з затворным механізмам ад вінтоўкі Мосіна і 171 патрон калібру 7,62 мм (Наваполацкі ГАУС), а таксама незарэгістраваны рэвальвер “Наган” (Баранавіцкі ГАУС).

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў