Прадстаўнікоў апазіцыі не ўключылі ў Гомельскую абласную выбарчую камісію


Гомельскі аблвыканкам не ўключыў у абласную выбарчую камісію ніводнага прадстаўніка апазіцыі, спаслаўшыся на тое, што апошнія не маюць адпаведнага досведу. Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкаю на сябра АГП Уладзіміра Кацору.

Паседжанне па фармаванні Гомельскай абласной выбарчай камісіі прайшло сёння. У яе склад маглі ўвайсці прадстаўнікі Партыі БНФ, АГП і партыі «Справядлівы свет». Камісію сфармавалі з 13 чалавек, у тым ліку прадстаўнікоў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, ЛДП і КПБ.

belsat.eu

Стужка навінаў