З’явіўся кацячы блог на беларускай мове


Руды кот Роджэр, ад імя якога вядзецца блог, жыве ў сям’і працаўнікоў «Белсату».

Яшчэ нядаўна жывёлінка не мела імені, а толькі парадкавы нумар 0345/13/K і жыла ў варшаўскім прытулку сярод 1786 сабакаў і 136 катоў. Адтуль яе забрала сям’я Ягоравых: Зміцер, Наталля ды іхны сын Цімох. Кот атрымаў новы дом і імя, якое ўзялі з раману Агаты Крысці «Крывы дамок» («Crooked House»).

У прытулак Роджэр трапіў хворым і правёў там 2 месяцы. Далечваць давялося новым гаспадарам. У блогу кот «піша» пра свае прыгоды і «змяшчае» фотаздымкі.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў