Брытанцы далі Ірыне Халіп пісьменніцкую ўзнагароду


Беларуская журналістка, жонка экс-кандыдата на прэзідэнцтва Андрэя Саннікава, атрымала брытанскую ўзнагароду «ПЭН Пінтэр».

Ірына Халіп, якая піша для расейскай «Новой газеты», стала лаўрэаткаю разам з брытанскім драматург Томам Стопардам. Пра гэта паведамляе «Associated Press».

Том Стопард расказаў у панядзелак, што пачынаў сваю кар’еру менавіта з журналістыкі, а таму вельмі ганарыцца тым фактам, што дзеліць прэмію з «адважнаю рэпарцёркаю».

Узнагароду заснаваў у 2009 годзе ПЭН-Цэнтр – міжнародная пісьменніцкая арганізацыя, – каб адзначыць ёю брытанскага драматурга і пісьменніка Гаральда Пінтэра (Harold Pinter), лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2005 года. З таго часу ўзнагарода штогод трапляе да пісьменніка, які, паводле меркавання журы, найбольш поўна падзяляе погляды Пінтэра на грамадства, а таксама да іншага аўтара, жыццё якога аказалася ў небяспецы з прычыны дэманстрацыі ягоных перакананняў.

АК, belsat.eu, паводле «Associated Press»

Стужка навінаў