Учынілі міні-пажар, аблілі паліцыю пенаю - як пратэстуюць бельгійскія пажарныя (фота, відэа)


Пажарныя заблакавалі цэнтр сталіцы Бельгіі, палілі апоны і аблівалі паліцыянтаў пенаю.

{movie}Як пратэстуюць бельгійскія пажарныя (відэа без каментара)|right|12805{/movie}

Пратэст адбыўся ў панядзелак ля будынку рэзідэнцыі прэм’ер-міністра Бельгіі. Пажарныя апасаюцца, што пагоршыцца іхны матэрыяльны стан, ды патрабуюць выдзеліць дадатковыя сродкі на пажарную ахову ў бюджэце на наступны год.

«Мы не пакінем цэнтру Бруселю, пакуль яны не прымуць слушнага рашэння аб фінансаванні пажарнай службы», – гаворыць Марк Жыльбэр, прэзідэнт Каралеўскай федэрацыі бельгійскага пажарнага корпусу.

Калі ўрад не пойдзе ім насустрач, пажарныя пагражаюць ладзіць свае акцыі ля аэрапортаў і чыгуначных вакзалаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў