Прапісацца і жыць... на лецішчы! Хто выбірае альтэрнатыву гораду?


Статыстыка сведчыць, што другою крыніцаю дабрабыту сярэдняга гарадскога беларуса застаецца лецішча. Але гэта не толькі дзялка, дзякуючы якой можна пракарміцца, гэта і домік, у якім можна зарэгістравацца і нават жыць усёй сям’ёю, добра арганізаваўшы сваё жытло. Як і хто гэта можа зрабіць? Глядзіце сюжэт у праграме “Асабісты капітал”.

{movie}Прапісацца і жыць… на лецішчы! Хто выбірае альтэрнатыву гораду?|right|12804{/movie}

Садовыя таварыствы пад Менскам пакрысе ператвараюцца ў сапраўдныя катэджавыя пасёлкі. Сям’я Харланавых распачала будоўлю дома пяць гадоў таму. Спачатку скептычна разлічвалі на даўгабуд, але ўжо гэтаю вясною пераехалі сюды жыць.

Аляксей і Аляксандра з дзецьмі збіраюцца жыць у адбудаваным доме і ўзімку – ужо наладзілі аўтаномную каналізацыю, на якую пайшло крыху больш за $ 2000, скончылі мантаж сістэмы ацяплення – у садовым таварыстве правялі газ. Каб зэканоміць, частку будаўнічых працаў Аляксей і Аляксандра выканалі самі – ад мантажу ацяплення да ўкладання кафлі.

Звонку падаецца, што пабудова ўласнага дому – цяжкая і дарагая справа. Але паводле падлікаў маладых гаспадароў, такі маёнтак атрымліваецца таннейшы за кватэру. “Недзе ў два разы танней, чым пабудаваць кватэру ў горадзе з такою ж плошчаю”, – гаворыць Аляксандра Харланава. Ва ўласны дом сям’я Харланавых спадзяецца ўкласці не больш за $ 60 000.

Таксама на лецішчах ад 2008 года магчымая рэгістрацыя, якую можна зрабіць у мясцовым сельсавеце. Нязручнасць яе толькі ў тым, што яна часовая – не больш за 1 год, таму яе трэба аднаўляць. Тым не менш, яна дае магчымасць карыстацца паслугамі мясцовай амбулаторыі, афармляць дзяцей у вясковыя садок і школу.

З якімі складанасцямі ды перавагамі жыцця на лецішчы сутыкаюцца беларусы? Глядзіце ў праграме “Асабісты капітал”!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў