«Банк ВТБ» прадалі расейцам


Беларускую дзяржаўную долю акцыяў ЗАТ «Банк ВТБ» прадалі за $ 19 млн.

Подпісы пад дамоваю аб продажы паставілі з беларускага боку старшыня Дзяржаўнага камітэту маёмасці Георгій Кузняцоў, з расейскага – старэйшы віцэ-прэзідэнт – кіраўнік дэпартаменту даччыных кампаніяў ААТ «Банк ВТБ» (Расея) Міхаіл Якунін.

Як адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці, акцыі ацанілі паводле рыначнага кошту. Атрыманыя грошы накіруюць у бюджэт.

ЗАТ «Банк ВТБ» ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых банкаў краіны і гэта – універсальны банк, які працуе на рынку Беларусі з 1996 года. Належыць да міжнароднай фінансавай групы ВТБ. Кантрольны пакет акцыяў банку належыць Расеі.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў