Гарбатная вечарына з прыстаўкамі, перформансамі ды 8-бітнаю музыкаю


Пікселізацыя – як радыяцыя. Пранізвае ўсё навокал і застаецца нябачнай воку. Такім тэзісам узброіліся арганізатары імпрэзы ў менскім лофце «Цэх», назваўшы вечарынку «Pixel park» і сабраўшыся павялічыць маштабы пікселяў да квадратураў.

Прызнаюцца – фармат зусім новы. Праекцыі прыставак з рэтра-гульнямі на ўсю сцяну, спектакль і перформансы ад эксперыментальнага тэатру «T(e)=ART» і 8-бітная дыскатэка, дыджэі якой мусяць абавязкова выкарыстоўваць жывыя гукі.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12794{/movie}

«Мы праводзілі тут ночы напралёт, уласнымі рукамі клеілі ды фарбавалі. Скрыні для інтэр’еру збіраліся па розных крамах, сметніцах, мы ўсё прывялі да ладу, падрыхтавалі, і вось вынік – такая атмасфера». Адзін з арганізатараў, Уладзь, кажа: “Асаблівасць «Піксель парку» і тое, што між стымулятараў тут была адная гарбата. Адсутнасць алкаголю, паводле арганізатараў, несумненны плюс – між наведнікаў не было тых, хто прыйшоў проста напіцца“.

Іншыя тэмы: На 11-м «Талькаўскім фэсце» ўзгадалі Ігара Сімбірова ды Якуба Коласа. 20 мастакоў выставілі свае працы, напісаныя пад натхненнем ад музыкі, у гомельскай кавярні «Кватэрнік». Акустычны дуэт Паўла Сілівончыка і Цімафея Авіліна даў канцэрт на менскай кватэры. Міхей Насарогаў саліраваў у дзяржаўнай філармоніі.

Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў