Вайсковыя вучэнні ля месца падзення метэарыту


https://youtu.be/QT8k_mcCP0g
Вучэнні адбудуцца з 7 да 11 кастрычніка на палігоне Цэнтральнай ваеннай акругі РФ ля Чэбаркулю (у лютым 2013-га ў аднайменным возеры знайшлі чэлябінскі метэарыт).

Міратворчае вучэнне з галоснаю і патрыятычнаю назваю «Непарушнае братэрства–2013» пройдзе з удзелам кантынгенту дзяржаваў-удзельніц Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ)».

«Асноўнымі мэтамі вучэння ёсць атрыманне камандзірамі і службовымі асобамі ўсіх узроўняў практыкі ў рыхтаванні аперацыі дзеля падтрымання міру і кіравання часткамі міратворчых сілаў АДКБ, удасканаленне палявой вывучкі асабовага складу падраздзяленняў міратворчых кантынгентаў падчас супольных дзеянняў, а таксама ўмацаванне ўзаемаразумення і супрацы паміж дзяржавамі-сябрамі АДКБ», – праінфармавалі Interfax.by у абаронным ведамстве Беларусі.

Апроч беларускіх міратворцаў, у вучэнні «Непарушнае братэрства–2013» возьмуць удзел вайскоўцы ад узброеных сілаў Арменіі, Казахстану, Кыргызстану, Расеі і Таджыкістану, паведамляюць на старонцы беларускага Міністэрства абароны.

Нядаўняе супольнае беларуска-расейскае вучэнне «Захад-2013», скончылася 26 верасня, медыйным скандалам. У інтэрнэце апублікавалі здымкі жаўнераў у дзіравых майках і ў падзёртых анучах на нагах, а самыя вайскоўцы жылі ў старых намётах з дзіравым дахам, а спалі на падраных прасцінах. «Цырк быў яшчэ той. Не войска, а ЖЭС», – гэтак падвынікаваў на адным з гарадзенскіх форумаў удзельнік «Захаду-2013».

Тым часам менчукі так выказваліся пра неабходнасць правядзення вучэнняў “Захад – 2013”.
{movie} Навошта Беларусі вайсковыя вучэнні «Захад-2013»?|right|12788{/movie}
Ю.В., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары