Юрый Барок: Справа айца Лазара рассыпаецца


«Калі мы кажам, ці не замала Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч робіць: просіць і звяртаецца да вернікаў, кажа маліцца? А што можна зрабіць яшчэ? Узгадваецца славутае пытанне Сталіна: «А колькі дывізіяў мае Ватыкан?». Мы чаго чакаем – што будзе дэсант з Ватыкану ці Мітрапаліт Кандрусевіч заклікае, каб пайшлі да муроў вязніцы КДБ і патрабавалі вызвалення?» – госць праграмы «Два на два» айцец Юрый Барок – пра сітуацыю вакол ксяндза Уладзіслава Лазара, які вось ужо 5 месяцаў застаецца ў ізалятары.

{movie}Юрый Барок: Справа айца Лазара рассыпаецца|right|12787{/movie}

Юрый Барок упэўнены, што арыштаваны ксёндз Уладзіслаў Лазар не вінаваты ў тых злачынствах, якія яму інкрымінуюць: «Калі пасля трох месяцаў маўчання мы нарэшце афіцыйна даведаліся, што інкрымінуецца айцу Лазару, то мы былі вельмі моцна здзіўленыя. Пасля трох месяцаў допыту, утрымання чалавека ў ізаляцыі яго вінавацяць у перадачы каштоўнасцяў альбо грошай. Гэта выклікае ўсмешку. Справа Лазара рассыпаецца, ён невінаваты».

Афіцыйна айца Лазара вінавацяць паводле п. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве). Ягоная крымінальная адказнасць вызначаецца п. 6 арт. 16 КК (садзеянне ў злачынстве). Айцу Лазару можа пагражаць да 15 гадоў зняволення. Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што спецслужбы затрымалі «здрадніка», які «праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы быў звязаны з замежнымі дзяржавамі, і не толькі здаваў інфармацыю, але з-за яго дзейнасці пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжою». Мяркуюць, што менавіта айцец Лазар і быў адным з тых «прадстаўнікоў каталіцкай царквы».

«Але што мы ведаем? Тое, што ён нібыта даваў ці пазычаў камусьці грошы. Ці ён ведаў што гэта – шпіён?» – разважае іншы госць праграмы «Два на два», гісторык ды вернік Анатоль Сідарэвіч.

Глядзіце больш – у выданні «Два на два» на «Белсаце» ў нядзелю а 21:00 ды ў панядзелак у архіве праграмаў на нашай старонцы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў