Апошні шлях змагара. Развіталіся з Віктарам Івашкевічам.


Працоўныя, інтэлігенцыя, палітыкі, актывісты і журналісты. Некалькі соцень чалавек развіталіся ў сталіцы з Віктарам Івашкевічам. Волат Адраджэння, які прысвяціў усё сваё жыццё барацьбе за дэмакратычную і незалежную Беларусь, памёр пасля цяжкай хваробы на 55-м годзе жыцця.

{movie}Апошні шлях змагара|right|12784{/movie}

ВАЛЯНЦІНА СВЯЦКАЯ, «БЕЛАРУСКІ РУХ»:
«Гэта вельмі вялікая страта: другога такога Віктара Івашкевіча беларуская зямля наўрад ці калі яшчэ народзіць. Ён быў не толькі выбітным палітыкам, ён быў проста цудоўным чалавекам».

ВІНЦУК ВЯЧОРКА, СТАРШЫНЯ БНФ 1999-2007:
«Ён па-добраму любіў краіну, па-добраму любіў беларускі народ, ён па-добраму ставіўся да ўсіх людзей, з якімі працаваў, супрацоўнічаў, дараваў хібы».

СТАНІСЛАЎ ГУСАК, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ БНФ:
«Гэта адна з самых вялікіх постацей, што была ў Беларускім Народным Фронце. Менавіта з Івашкевічам звязаныя ўсе нашыя самыя вялікія дэманстрацыі, самыя вялікія перамогі, што былі на вуліцах».

СТАНІСЛАЎ ШУШКЕВІЧ, СТАРШЫНЯ ВЯРХОЎНАГА САВЕТУ 1991-1994:
«Лепшага арганізатара я не ведаў, не ведаю і, баюся, што мы не пазнаем. І гэта вялікая страта для дэмакратычнай Беларусі».

ЛЯВОН БАРШЧЭЎСКІ, СТАРШЫНЯ БНФ 2007-2009:
«Безумоўна, калісьці ён будзе належаць да тых, каго мы ставім побач з нашымі сапраўднымі нацыянальнымі героямі. Бо ўсё жыццё сваё, фактычна, свядомае ён аддаў таму, каб Беларусь была свабоднай, каб Беларусь была беларускай, каб яна была чалавечнай Беларуссю».

belsat.eu

https://youtu.be/cRTeE1z1tbU

Глядзі таксама
Каментары