«Цнатлівы» «Sex Box» – у барацьбе з парнаграфіяй (Відэа)


Новае тэлешоу для дарослых, у якім проста падчас эфіру пары будуць займацца сексам, а потым абмяркоўваць гэта, паводле аўтараў, мае перамагчы… парнаграфію.

{movie}”Sex Box” – анонс|right|12776{/movie}

Прэм’ера шоу адбудзецца на англійскім «Channel 4» у нядзелю. Паводле сцэнара, пары, што возьмуць удзел у шоу «Sex Box», па чарзе будуць займацца сексам у адмысловым гукаізаляваным «боксе», плошчаю прыкладна 16 кв. м. Потым яны выйдуць на абмеркаванне з вядоўцаю і запрошанымі адмыслоўцамі – псіхатэрапеўтамі, сексолагамі.

Анонс «Sex Box» выклікаў хвалю спрэчак у Брытаніі. Тэлешоу называюць новаю формаю парнаграфіі, неэтычнаю і правакацыйнаю. Паводле крытыкаў, «Channel 4» хоча гэткім чынам павысіць аглядальнасць. Стваральнікі шоу ў адказ цвердзяць, што «Sex Box» – гэта спроба «сур’ёзна паразмаўляць пра секс».

«Мы разумеем, што ідэя гучыць вельмі кантраверсійна, але калі вы пагледзіце праграму, то зразумееце, што яна нават цнатлівая. Вы не пабачыце ў ёй, як хтосьці займаецца сексам, не пачуеце гэтага, бо гэта – вельмі прыватна, – гаворыць выпускаючы рэдактар Дэйвід Гловэр (David Glover). – Гэтае тэлешоу ёсць часткаю нашай кампаніі «За рэальны секс» (Campaign for real sex), якую распрацавалі, каб стаць супрацьяддзем ад парнаграфіі. У яе – сур’ёзная мэта, але кампанія адмыслова правакацыйная».

Адная з суаўтарак і экспертак праграмы, Трэйсі Кокс (Tracey Cox), гаворыць, што такі сцэнар шоу змусіць удзельнікаў быць максімальна шчырымі. «Мы, як правіла, загадзя «пішам у галаве» тое, што мы будзем казаць, а ў нашай праграме мы атрымаем больш сумленных і шчырых адказаў на пытанні адмыслоўцаў, што дапаможа развязаць праблемы ў сексуальным жыцці».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў