Сучасныя прадстаўнікі шляхецкіх родаў пра саюз ВКЛ і Польшчы


«Мой продак быў адным з 47 літоўскіх магнатаў, якія ў 1413 годзе бралі ўдзел у Гарадзельскай уніі», – распавёў у інтэрв’ю «ПраСвету» варшаўскі юрыст Міхал Неміровіч.

Праграму «ПраСвет» вы можаце глядзець у онлайн-трансляцыі на нашым сайце штопятніцу а 20:30 або ў архіве праграмаў.

Міхал Неміровіч працуе ў прэстыжнай адвакацкай канторы. Ягоны продак Ян Няміра паходзіў з паселішча Уселюб (цяпер – цэнтр сельсавету Наваградскага раёну). Род мае больш як 600-гадовую гісторыю. Спачатку сям’я жыла пад Наваградкам. Ян Няміра атрымаў пасаду полацкага старасты. Якраз у тыя часы ў Вялікім княстве Літоўскім адбываліся вялікія гістарычныя змены. «Мой продак быў адным з 47 літоўскіх магнатаў, які ў 1413 годзе бралі ўдзел у Гарадзельскай уніі. Тады Ян Няміра прыняў польскі герб «Ястрабец».

{movie}Сюжэт праграмы “ПраСвет”, прысвечаны Гарадзельскай уніі|right|12775{/movie}

Гэтая гістарычная падзея пакінула шмат пытанняў. Менавіта таму сп. Неміровіч вырашыў узяць удзел у канферэнцыі, якая з 27 да 30 верасня праходзіла ў польскім Замосці. Галоўнаю тэмаю сустрэчы стала роля Гарадзельскай уніі ў супольнай гісторыі. «Белсат» выступіў інфармацыйным спонсарам гэтай падзеі.

Паводле віцэ-канцлера сенату Таварыства нашчадкаў Сейму Міхала Хвілецкага, унія ўзмацніла абедзве дзяржавы – ВКЛ і Рэч Паспалітую перад пагрозаю з боку крыжакоў, татараў і Маскоўскага княства.

Гісторыкі звяртаюць увагу і на адваротны бок медаля: апалячванне беларускіх магнатаў істотна абмежавала магчымасці ВКЛ весці самастойную замежную палітыку. Прадстаўнік старадаўняга полацкага роду Мацей Корсак кажа пра недаацэнку ролі Вялікага княства ў тых падзеях. «Ці хто-небудзь заўважыў, што гэта палякі папрасілі вялікага князя літоўскага пра дапамогу, каб ён стаў польскім каралём? То бок ім была патрэбная дапамога».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў