Смартфон, які ладуецца за 10 хвілінаў, мае з’явіцца ў продажы сёлета


https://youtu.be/BJoro1IrvrQ
Японская кампанія «Fujitsu» прэзентавала на рынку смартфон, адметная асаблівасць якога – сканер адбіткаў пальцаў і магчымасць звышхуткаснага ладавання батарэі.

Навінам навукі ды тэхнікі прысвечаная праграма «Дэвайс», якую можна паглядзець у онлайн-трансляцыі на нашай старонцы штопанядзелак і штопятніцу а 19:25 або ў архіве праграмаў.

Тэлефон «Arrows A 301F» здольны ўзнавіць зарад акумулятара за 10 хвілінаў замест стандартных 2 ці 4 гадзінаў. Якім чынам у распрацоўнікаў атрымалася дамагчыся такіх вынікаў, пакуль невядома. Чакаецца, што прылада на аперацыйнай сістэме «Андроід» з’явіцца ў продажы ў Японіі напрыканцы года.

Іншыя тэмы: Навукоўцы адкрылі вулканы на Марсе, а на спадарожніку Сатурну – Тытане – інгрэдыент побытавых пластмасаў – прапілен. Жыхар Нью-Ёрку пераехаў раку Гудзон на ўласнаруч дапрацаваным ровары. Матарызаваная дошка для сэрфінгу «JetSurf». Падарожжа на лятучай субмарыне «Super Falcon» каштуе $ 10 тыс.
{movie}Dэвайс (04.10.13)|right|12760{/movie}
АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары