Касплэй: гульні з пераапрананнем


Касплэй (ад анг. costume play) – гульня з пераапрананнем ў герояў анімэ. Сучасны касплэй з’явіўся ў Японіі. Тыя, хто займаецца касплэем, дэталёва аднаўляюць вобразы ўлюбёных анімэшных герояў: касцюмы, макіяж, парыкі.

Зымітаваць персанажа анімэ не так і лёгка. Касцюмы робяцца самастойна, вывучаецца міміка героя, звяртаецца ўвага на кожную дробязь.

«Брат жартуе з мяне, а вось тата лічыць, што гэта глупства і пустая трата грошай – дзіцячыя гульні», – кажа касплэерка Карына Кароль.

Але, на думку саміх пераапранальнікаў, гэта творчая забава дапамагае развівацца, а некаторым нават знайсці свой шлях да будучай прафесіі: сцэнаграфія, рэжысура, фотамастацтва.

«Спачатку мне здавалася, што гэтыя людзі проста вар’яты, але пасля таго, як я з імі папрацаваў, аказалася, што гэта не так. Яны ствараюць з нуля абсалютна неверагодныя вобразы. Робяць нейкія нерэальныя, унікальныя касцюмы. Разам з касплэерамі можна ствараць вельмі цікавыя рэчы», – распавядае фатограф Антон Цімафееў, які займаецца фотакасплэем.

Якія ж вобразы ствараюць беларускія касплэеры? Даведаецеся з сюжэту праграмы «Рэпартэр».

{movie}Касплэй: гульні з пераапрананнем |right|12756{/movie}

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў