Хіт «Саня застанецца з намі» атрымаў новае жыццё


Музыку і словы польскія крэатыўнікі пакінулі нязменнымі, але ў кліп дадалі субцітры, дзе замест словаў «Саня застанецца з намі» з’явілася «Ганя застанецца з намі» (Ганя – імя мэра Варшавы), а на месцы твараў беларускіх выканаўцаў трапіў твар польскага прэм’ера і міністра фінансаў.

Для іранічнага рымейку стаў рэферэндум, на якім жыхары польскай сталіцы будуць прымаць рашэнне, ці застанецца дзейная кіраўніца гораду пры ўладзе.

{movie}Рымейк “Саня застанецца з намі”|right|12753{/movie}

Цягам некалькіх месяцаў актывісты апазіцыі (Рух Палікота, «Закон і справядлівасць», «Салідарная Польшча», а таксама партыі, якія не трапілі на мінулых выбарах у польскі парламент) збіралі подпісы дзеля магчымасці правесці такі плебісцыт. Але галоўным зборцам подпісаў стала Рада варшаўскага самакіравання. Яе актывісты сабралі 165 з 232 тыс. подпісаў (у Варшаве жыве каля 1,7 млн чалавек). 67 тыс. подпісаў сабралі палітычныя партыі.

{movie}Арыгінальны кліп “Rocker Joker”|right|12754{/movie}

Мэр Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц (Hanna Gronkiewicz-Waltz) належыць да каманды кіроўнай партыі Дональда Туска – лідара партыі «Грамадзянская платформа». Апошнім часам шэраг непапулярных рашэнняў (рост коштаў на праезд у грамадскім транспарце, пытанні з коштам на вываз смецця і г. д.) паспрыяў падзенню рэйтынгу дзейнай кіраўніцы.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў