Хлеб даражэе на 10%


У кастрычніку на 10 % даражэе хлеб. У цане вырасце жытні ды жытнёва-пшанічны, а таксама некаторыя вырабы з пшанічнай мукі.



Мінэканомікі тлумачыць падаражэнне «рэгуляваннем цэнаў вытворцаў на тыя віды хлеба і хлебных вырабаў, якія выпякаюцца паводле простай рэцэптуры без дадатковай сыравіны ды належаць да ніжняй цанавой групы». Міністэрства эканомікі ўсталявала кошты на такія «танныя хлябы» (ад Br 3116 да Br 6002 за кг).

Бягучае падаражэнне хлеба – трэцяе ў 2013 годзе.

Са студзеня 2013 г. мінімальны заробак беларуса за гадзіну працы складае Br 8340 – амаль 3 кг самага таннага хлеба.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў