Прэм’ера ад «Інжэсту» працягнула фестываль «Тэарт»


Глядач – на сцэне, акторы – у партэры. Пластычны тэатр “ІнЖэст” не перастае здзіўляць сваіх аматараў: прэм’ера спектаклю “Рамонт” дала старт новай прасторавай драматургіі. Прэм’ера прайшла ў межах міжнароднага тэатральнага форуму “Тэарт”. Апроч беларусаў, у спектаклі задзеяныя акторы з Нямеччыны, Нарвегіі, Іспаніі, але гэта не перашкаджае інсцэнізацыі заставацца беларускаю.

{movie}Прэм’ера ад «Інжэсту» працягнула фестываль «Тэарт». Навіны культуры|right|12743{/movie}

ВЯЧАСЛАЎ ІНАЗЕМЦАЎ, РЭЖЫСЁР:

“Ён зроблены ў беларускай стылістыцы – шмат у чым, і музыка выкарыстаная народная беларуская. У любым выпадку мы не робім п’есаў нейкіх. Нашыя спектаклі вырастаюць з нас, з нашай практыкі, з нашага жыцця”.

Таму рэжысёру ўдалося здзівіць нават тых, хто прызвычаены да эксперыментаў у тэатры.

ГЛЕДАЧЫ:
“Мне падаецца, гэта адны з галоўных эксперыментатараў, прычым яны эксперыментуюць вельмі даўно, з 1990-х, і працягваюць прыносіць глыток свежага паветра і актуальных тэмаў у тэатральную прастору Беларусі”.

“Зразумелыя вобразы, асабліва з русалкамі ды людзьмі, якія ўвесь час танулі ў адным і тым жа, але шукалі нечага новага”.

Штосьці новае ў драматургіі знайсці можа кожны ахвотны. Трэці форум “Тэарт” працягнецца да 21-га кастрычніка. Сёлета гледачам прапаноўваюцца 16 спектакляў ад калектываў з Расеі, Францыі, Польшчы, Ізраілю, Латвіі, Нямеччыны і Вугоршчыны.

Іншыя навіны: Сусветна вядомы біт-боксер Рокі Лэян – у туры па Беларусі. У Менску Леонас Сомавас і Дарус Жычкус прэзентавалі інтэрактыўную інсталяцыю. Англійскія творцы паказалі, як любяць Нэлсана Мандэлу.

Вольга Чайчыц, Мар’яна Чарняева

Стужка навінаў