«Найлепшы фільм пра космас» - на вялікіх экранах


“Найлепшы фільм пра космас, калі-кольвек зняты”, – гэтак Джэймз Кэмэран ацаніў стужку “Гравітацыя”, беларуская прэм’ера якой – у чацвер.

{movie}«Найлепшы фільм пра космас» – на вялікіх экранах |right|12729{/movie}

Аўтар фільму – мексіканскі рэжысёр Альфонса Куарон, вядомы з стужак “Гэры Потэр і вязень Азкабану” і “Дзіця чалавечае”. У галоўных ролях – Джордж Клуні ды Сэндра Булак, якая на кастынгу абышла такіх галівудскіх зорак, як Анджэліна Джалі, Мар’ён Катыяр, Скарлет Ёгансан і Нэталі Портмэн.



СЭНДРА БУЛАК, АКТОРКА
: “Джордж і я сапраўдныя шчасліўчыкі, што сталі часткаю гэтай гісторыі. Ніхто яшчэ не рабіў таго, што зрабілі мы. Штодзень мы не мелі ўяўлення, што будзем рабіць сёння. Мы проста мусілі даверыцца адзін аднаму”.



ДЖОРДЖ КЛУНІ, АКТОР: “Для кожнага фільму такога кшталту важныя гукавыя эфекты. Яны дадаюць драйву – гэткія гучныя выбухі. А паколькі ў космасе няма гукаў, усе гукавыя эфекты зробленыя музыкаю, і гэта робіць фільм нашмат больш элегантным”.

“Гравітацыю” называюць самай чаканаю прэм’ераю года. А складанасцю спецэфектаў стужка супернічае з кэмэранаўскім “Аватарам”. Каб заінтрыгаваць яшчэ больш, дадам, што пачынаецца фільм не тыпова – 17-хвіліннаю сцэнаю без адзінай мантажнай склейкі.

Іншыя навіны: У кнігарні “Логвінаў” адкрылі “Польскую шафу”. У Маскве разгадваюць таямніцы фракійскай культуры. Аголеная мужчынская натура стала тэмаю экспазіцыі ў парыжскім музеі.

Менскі “каля-панк-рок”-гурт “Тлушч” выпусціў дэбютны альбом.

{movie}Агляд навінаў культуры (02.10.2013) |right|12730{/movie}

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Стужка навінаў