Кітай пабудуе падземныя гарады


Кітайскія ўлады маюць намер рэалізаваць ідэю будаўніцтва падземных гарадоў. Па словах архітэктараў у падземных мегаполісах будзе уся неабходная інфраструктура. Так, у падземных гарадах будуць свае стаянкі для аўтамабіляў, забаўляльныя ўстановы, гандлёвыя цэнтры, рэстараны і нават гатэлі для турыстаў і мясцовага насельніцтва.

У канцы верасня ў горадзе Чэнду, што у паўднёва – заходняй частцы Кітая стварылі першую кампанію, якая зоймецца распрацоўкай праекта падземных населеных пунктаў.

{movie}Замежныя футуролагі пра недахоп паветра на Зямлі|right|12727{/movie}

З 77 мільёнаў чалавек, а менавіта на столькі штогод павялічваецца насельніцтва Зямлі, большая частка нараджаецца ў бяднейшых краінах Азіі і Афрыкі. Зараз чалавецтва жыве ў эпоху найбольш актыўнай урбанізацыі і Кітай, як адна з краін з высокай нараджальнасцю вымушаны ісці на кардынальныя меры па вырашэнні праблемы перанасялення сваіх гарадоў. У якасці ілюстрацыі праблемы перанасялення прапануем вашай увазе фатаздымкі гангкогскай няўрадавай арганізацыі SoCO (Society for Community Organization) якая зрабіла шакуючыя фатаздымкі умоваў жыцця бедных гангконгцаў.

Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў