Новыя тарыфы: кошты на газ павысілі на 30 %


Беларусаў чакаюць большыя кошты на гарачую ваду, ацяпленне і газ. Новыя тарыфы, зацверджаныя Саветам Міністраў, дзеюць з 1 кастрычніка. Гэтак кошты на газ падвысілі больш як на 30 %.

Паводле пастановы тарыф на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння павялічаны на 3 % і складае цяпер Br 70 898 за 1 Гкал.

Значна выраслі тарыфы на газ: кошт аднаго кубаметра ў жылых дамах і кватэрах з лічыльнікамі газу і газавымі воданагравальнікамі складае Br 404,3 (больш на 12,7 %), у летні перыяд – Br 1,232,4 (больш на 32,2 %).

Таксама на 32 % выраслі тарыфы на газ для наступных катэгорыяў спажыўцоў:

  • у жылых дамах і кватэрах з лічыльнікамі газу без газавых ацяпляльных прыбораў (Br 1232);
  • у жылых дамах і кватэрах без лічыльнікаў, пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння (Br 9850 з аднаго жыхара);
  • пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (Br 28 350 за кубаметр);
  • пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка ( Br 16 000)

Пастановаю таксама павышаныя кошты на прыродны газ, які выкарыстоўваецца для ацяплення нежылых памяшканняў, а таксама на звадкаваны газ, які ўжываецца ў жылых дамах і кватэрах.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў